«Актыўная ацэнка – 2021».
10.09.2021
Умовы ўдзелу:
Усе кандыдаты для ўдзелу ў праграме павінны:
- Займацца актыўнай выкладчыцкай дзейнасцю і мець жаданне развіцця сваіх прафесійных навыкаў, прафесійнай самарэалізацыі;
- Быць адкрытымі для ўспрыняцця новай інфармацыі і гатовымі для апрабацыі новых ведаў на практыцы;
- Валодаць базавымі ведамі па карыстанню камп’ютарам і мець доступ да інтэрнэту, мець уласную скрыню электроннай пошты.
- Самастойна даслаць заяўку на навучанне.
Змест і арганізацыя курса
Актыўная ацэнка (АА) не разлядае ацэньванне як кантроль, яна дазваляе эфектыўна матываваць вучняў, прымушае іх браць на сябе адказнасць за сваё навучанне.
Укараненне актыўнай ацэнкі ў Вашу педагагічную дзейнасць будзе, вiдавочна, патрабаваць змены існуючых звычак і метадаў працы, а таксама прыстасавання прапанаваных элементаў актыўнай ацэнкі да вашай сістэмы навучання. Пры гэтым актыўная ацэнка не патрабуе змяненняў у навучальнай праграме.
Як удзельнік/удзельніца курсаў Вы будзеце паступова ўводзіць на сваіх уроках элементы актыўнай ацэнкі і мець дапамогу з боку ментара. Курс складаецца з сямі модуляў. Кожны модуль працягваецца каля трох тыдняў. Прыкладна раз на тры тыдні ўдзельнікі будуць атрымліваць невялікі дыдактычны матэрыял (у выгладзе прэзентацыі, тэстаў для самаправеркі, відэалекцый і ў тэкставым выглядзе, у сярэднем 4-6 старонак) і заданне, якое павінны зрабіць у класе са сваімі вучнямі (студэнтамі). Пры жаданні ўдзельнікі змогуць карыстацца дадатковай літаратурай а таксама матэрыяламі сайта www.aacenka.by. Па выніках кожнага модуля пішацца справаздача ў выглядзе анкеты.
Настаўнікі, якія скончаць курс “Актыўная ацэнка”, атрымаюць пасведчанне аб заканчэнні 90-гадзіннага курса (сертыфікат міжнароднага ўзору).
Тэрмін навучання: 6 месяцаў.
Удзел у навучанні бясплатны.
Хто вядзе курс
У якасці ментараў і кансультантаў выступаюць найлепшыя педагогі-практыкі, метадысты і выкладчыкі ВНУ, якія самі прайшлі навучанне і ў вялікай ступені склалі гэты інтэрнэт-курс ці адаптавалі яго для беларускіх умоваў.
Як падаць заяўку:
Для ўдзелу ў конкурсным адборы трэба запоўніць анлайн анкету-заяўку Калектыўныя заяўкі не прымаюцца. Перавага будзе аддадзена найбольш матываваным удзельнікам. Рэкамендацыйныя лісты ад практыкаў АА ў Беларусі вітаюцца, але не з’яўляюцца абавязковымі.
Тэрмін прыёму заявак: з 9 па 20 верасня 2021 г.
Пра вынікі адбору будзе паведамлена у пачатку кастычніка 2021 г.
Дзяліцеся інфармацыяй з калегамі
Анкета-заяўка: https://forms.gle/4pvQtCsnkB7541TR8