Дыпломы першай і трэцяй ступені заваявалі вучні школы «Канкорд» у абласным конкурсе работ даследчага характару! - Конкорд

Дыпломы першай і трэцяй ступені заваявалі вучні школы «Канкорд» у абласным конкурсе работ даследчага характару!

17.11.2021

Loading

Дыпломы першай і трэцяй ступені заваявалі вучні школы «Канкорд» у абласным конкурсе работ даследчага характару, якi адбыўcя 13 лістапада.
На конкурс ад школы “Канкорд” былі прадстаўлены дзве работы.
Так, у секцыі “Беларуская мова” вучні 11 класа Антон Сідарэнка і Рэм Цітоў прадставілі работу “Пераклад мультсерыяла “К’ю Клыпа 5” як прыклад моўнай лакалізацыі” (кіраўнік – настаўнік беларускай мовы і літаратуры Каласоўскі Ю.У.). А ў секцыі “Геаграфія” сваё эколага-геаграфічнае даследаванне «Экалагічны стан зялёных насаджэнняў Ленінскага раёна Магілёва прадставілі: вучань10 класа Мікіта Брыскін і вучаніца 11 класа Ганна Косарава (кіраўнік – настаўнік геаграфіі Шкурко К.М.).
Абедзве работы былі узнагароджаны дыпломамі!
Так, работа па геаграфіі была адзначана дыпломам ІІІ ступені – шчыра віншуем вучняў і іх кіраўніка Кірыла Мікалаевіча Шкурко з паспяховым дэбютам! Вы — малайцы!
А даследчая работа пра мультсерыял “К’ю Клыпа 5” у беларускай агучцы стала абсалютным пераможцам конкурсу і будзе прадстаўляць не толькі нашу школу, але і ўсю Магілёўскую вобласць на рэспубліканскім этапе конкурсу.
Віншуем адзінаццацікласнікаў Антона Сідарэнку і Рэма Цітова, а таксама іх кіраўніка Каласоўскага Юрыя Уладзіміравіча з упэўненай перамогай і зычым ім далейшых поспехаў!