Дзень роднай мовы - Конкорд
Версия для слабовидящих

Дзень роднай мовы

23.02.2024

Loading

У Міжнародны дзень роднай мовы канкордаўцы:

1) прынялі ўдзел у агульнарэспубліканскай дыктоўцы. Сёлета тэкст дыктоўкі быў прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Школьнікі паказалі выдатныя вынікі ў веданні правіл арфаграфіі і пунктуацыі!

2) удзельнічалі ў віктарыне на веданне роднай мовы.

3) выходзілі ў святочный эфір радыё “Канкорд”. Пра гісторыю памятнай даты распавяла Ульяна Сліўкіна.

4)праводзілі даследванні. Сваё даследаванне паэмы Ніла Гілевіча «Родныя дзеці» прадставіла вучаніца 11 класа Барздова Злата. Веданне знакамітых людзей Беларусі паказалі вучні 10 класа. Шорыкава Марта, вучаніца 9 класа, прарэкламавала паэму Якуба Коласа «Новая зямля».

5) захапляліся чароўнымі кветкамі. Сёлета ў Беларусі ўпершыню была абрана кветка года, ёю стала сон-трава! Гэты чароўны першацвет стаў героем шматлікіх легенд. Хлопцы таксама прыдумалі свае гісторыі пра сон-траву, зрабілі рэльеф з пластыліну і пагулялі ў словы — назвы кветак. Гэта быў вельмі цікавы і насычаны дзень.