Літаратурная гасцёўня «Беларусь: ад вытокаў да сучаснасці».
16.09.2022
15 верасня ў ГУДА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі «Агат» прайшло мерапрыемства Літаратурная гасцёўня «Беларусь: ад вытокаў да сучаснасці». У мерапрыемстве прыняла ўдзел вучаніца шостага класа школы «Канкорд» і настаўнік беларускай мовы і літаратуры Юрый Уладзіміравіч Каласоўскі. На літаратурнай гасцёўні вучням не толькі расказалі пра беларускі народны арнамент, але паказалі беларускія ручнікі, растлумачылі значэнне розных сімвалаў на іх, пагаварылі пра нацыянальны строй беларусаў, пра мастацтва вырабу ручнікоў і іх значэнне ў нацыянальнай культуры. А ў канцы вечарыны дзеці з задавальненнем нанеслі нацыянальныя сімвалы на свае рукі з дапамогай аквагрыму!