Міжнародны дзень роднай мовы
26.02.2025

У межах святкавання Міжнароднага дня роднай мовы вучні пачатковых класаў адправіліся ў Мастацкі музей імя П.В.Масленікова. Спецыяльна для іх супрацоўнікі музея падрыхтавалі цікавы занятак, прысвечаны традыцыйным беларускім ручнікам і нацыянальным касцюмам. Мова — гэта не толькі словы. Гэта і тканіна, і колеры, і сімвалы, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Вельмі важна, каб дзеці бачылі гэтую сувязь.