Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі дзейнасці музеяў устаноў адукацыі - Конкорд
Версия для слабовидящих

Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі дзейнасці музеяў устаноў адукацыі

14.11.2023

Loading

ЗАЦВЕРДЖАНЫ
пісьмом Міністэрства адукацыі
Рэспублікі Беларусь
28.08.2023 No 05-01-14/9614/дс/

Метадычныя рэкамендацыі

па арганізацыі дзейнасці музеяў устаноў адукацыі і выкарыстанні
іх патэнцыялу ў арганізацыі адукацыйнага і выхаваўчага працэсаў

у 2023/2024 навучальным годзе

Канцэпцыя бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі
вызначае прыярытэты выхавання ва ўстановах адукацыі: паслядоўнае
і актыўнае садзейнічанне асобаснаму станаўленню грамадзяніна
і патрыёта сваёй краіны, прафесіянала-працаўніка, адказнага сем’яніна.
Аднымі з асноўных складаючых выхавання з’яўляюцца грамадзянскае
і патрыятычнае выхаванне.
Важная роля ў арганізацыі работы па грамадзянскаму
і патрыятычнаму выхаванню адводзіцца музеям устаноў адукацыі.
Музей установы адукацыі ‒ структурнае падраздзяленне ўстановы
адукацыі, якое ствараецца з мэтай выяўлення і захавання на пастаяннай
аснове музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных
матэрыялаў, іх вывучэння, уліку, экспанавання і папулярызацыі для
ажыццяўлення адукацыйных задач установы адукацыі.
Дзейнасць музея ўстановы адукацыі рэгулюецца:
Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі;
Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры;
іншымі нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь,
метадычнымі дакументамі, якія рэгламентуюць дзейнасць музеяў;
лакальнымі актамі ўстановы адукацыі.
Асаблівасці функцыянавання музея ва ўстанове адукацыі вызначаны
метадычнымі рэкамендацыямі «Арганізацыя дзейнасці музеяў устаноў
адукацыі Рэспублікі Беларусь», зацверджанымі Міністрам адукацыі
А.І.Іванцом у верасні 2022 года (размешчаны на сайце ўстановы адукацыі
«Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства» (далей – рэспубліканскі
цэнтр) у раздзеле «Краязнаўства»/«Музеі ўстаноў адукацыі»).
Педагагічны работнік, адказны за работу музея (далей – кіраўнік
музея) павінен мець і весці наступную дакументацыю:
план работы музея ўстановы адукацыі на бягучы год (пры складанні
плана работы рэкамендуецца карыстацца праграмай бесперапыннага
выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі на 2021-2025 гг., праграмай
патрыятычнага выхавання насельніцтва на 2022-2025 гг., канцэпцыяй
развіцця музея ўстановы адукацыі і інш., а таксама ўлічваць асноўныя

2

накірункі музейнай дзейнасці: экспазіцыйная, фондавая, экскурсійная,
культурна-асветніцкая, пошукава-даследчая, метадычная работа);
пашпарт музея ўстановы адукацыі;
галоўную інвентарную кнігу (кніга паступленняў музейных
прадметаў асноўнага фонду);
кнігу ўліку фонду навукова-дапаможных матэрыялаў;
кнігу ўліку фонду сыравінных матэрыялаў (пры наяўнасці);
кнігу ўліку наведвальнікаў музея;
кнігу ўліку адпаведных актаў (згодна з вышэйадзначанымі
метадычнымі рэкамендацыямі).
Таксама для арганізацыі сістэмнай работы па камплектаванні
музейных фондаў мэтазгодна штогод складаць план камплектавання.
У 2023/2024 навучальным годзе асноўнымі накірункамі дзейнасці
музея ўстановы адукацыі працягваюць заставацца:
камплектаванне і ўлік музейных фондаў у адпаведнасці з сучаснымі
патрабаваннямі, якія акрэслены ў метадычных рэкамендацыях;
арганізацыя пошукава-даследчай дзейнасці з мэтай усебаковага
вывучэння гісторыі, культуры і прыроды свайго рэгіёна (краіны);
арганізацыя культурна-асветніцкай і грамадска-карыснай дзейнасці
сярод удзельнікаў адукацыйнага працэсу.
Асаблівую ўвагу належыць надаць эфектыўнаму выкарыстанню
рэсурсаў музея ў адукацыйным і выхаваўчым працэсах устаноў адукацыі.
Музей валодае багатым краязнаўчым матэрыялам, які будзе карысны
пры правядзенні ўрокаў па розных прадметах. Кіраўніку музея сумесна
з настаўнікамі пажадана вызначыць раздзелы (тэмы) вучэбных праграм
пры вывучэнні якіх, можна выкарыстоўваць фонды адпаведных
экспазіцый музея.
Сучасны музей – гэта цэнтр выхаваўчай работы з навучэнцамі.
Музей валодае магчымасцямі для правядзення практыкаарыентаваных
заняткаў у аб’яднаннях па інтарэсам, мерапраемстваў патрыятычнай,
прафарыентацыйнай накіраванасці.
Актывізацыі дзейнасці музеяў устаноў адукацыі спрыяе ўдзел
навучэнцаў у раённых, абласных, рэспубліканскіх праектах, акцыях,
конкурсах, форумах, выставах і іншых мерапрыемствах. Актуальная
інфармацыя аб правядзенні тэматычных праектаў размяшчаецца на
платформе «Патрыёт.by» у модулі «Афіша падзей».
Важнае значэнне ў рабоце музея надаецца пошукава-даследчай
дзейнасці. Мэтазгодна стварэнне пры кожным музеі пошукавай групы,
накірункі дзейнасці якой вызначаюцца ў адпаведнасці з профілем музея.
Музей з’яўляецца своеасаблівай даследчай пляцоўкай. Кожны музейны

3

прадмет ці навукова-дапаможны матэрыял можа стаць прадметам для
даследавання і тэмай навуковага, даследчага праекта.
Музеі, экспазіцыі якіх прысвечаны тэме ваеннай гісторыі, асабліва
музеі ваенна-гістарычнай накіраванасці, значную ўвагу павінны надаваць
рабоце па вывучэнні асобных старонак гісторыі Вялікай Айчыннай вайны
на тэрыторыі сваёй малой радзімы, у тым ліку генацыду мясцовага
насельніцтва, ўвекавечанні гераічных подзвігаў беларускага народа ў гады
вайны. Рэкамендуецца працягваць дзейнасць па збору матэрыялу пра лёс
сваіх сваякоў, землякоў, работу з архіўнымі дакументамі і электроннымі
базамі дадзеных, абнаўленні тэматычных банкаў дадзеных, папаўненні
Кніг памяці і інш. Інфармацыя аб пошукавых інтэрнэт-рэсурсах
і электронных базах дадзеных змешчана на платформе «Патрыёт.by»
у модулі «Лекцыйны зал» (patriot.rcek.by).
2024-2025 гг. адзнаменаваны святкаваннем 80-й гадавіны вызвалення
Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага
народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Рэкамендуецца, з улікам рэсурсаў музея,
распрацаваць планы падрыхтоўкі і правядзення тэматычных мерапрыемстваў
на дадзены перыяд і ўключыць музеі ў іх рэалізацыю.
Акцэнтуем асаблівую ўвагу на арганізацыі сістэмнай экскурсійнай
дзейнасці ў музеях устаноў адукацыі. Неабходна забяспечыць
узаеманаведванне музеяў навучэнцамі ўстаноў адукацыі (у першую чаргу
аднаго раёна/горада), што адлюстроўваецца ў адпаведным раздзеле плана
работы музея. Таксама варта ўключаць музеі ўстаноў адукацыі
ў рэгіянальныя турысцка-экскурсійныя маршруты (поўная інфармацыя аб
музеях змешчана ў даведніку «Музеі ўстаноў адукацыі Рэспублікі
Беларусь» (https://rcek.by/).
Для развіцця пазнавальнага інтарэсу і прыцягнення наведвальнікаў
у музей рэкамендуецца распрацоўваць адукацыйныя музейныя праграмы,
актыўна прымяняць інтэрактыўныя формы работы (віртуальныя экскурсіі,
квэст-экскурсіі, тэатралізаваныя экскурсіі і інш.). Актуальным у сённяшні
час з’яўляецца правядзенне музейных святаў і акцый («Музейнае сэлфі»,
«Першы наведвальнік выставы», «Я пакажу табе музей», «Музей
у падарунак маме», др.). Мэтазгодна арганізоўваць на базе музея часовыя
экспазіцыі/выставы, прымеркаваныя да значных дат (звязаныя з падзеямі,
асобамі) ў гісторыі малой радзімы ці краіны.
Сумесная музейная дзейнасць спрыяе рэалізацыі задач сямейнага
выхавання праз далучэнне да музея сям’і навучэнца, стварэнне
адпаведных музейных праграм і арганізацыю сямейнага вольнага часу
ў музеі.
Важная роля музеям ўстаноў адукацыі адводзіцца ў сельскай
мясцовасці, дзе музей з’яўляецца не толькі адукацыйным, але

4

і культурным цэнтрам населенага пункта. Варта разглядзець магчымасці
правядзення на базе музеяў сустрэч са старажыламі, працаўнікамі краю
і актывам рэгіёна, правядзення экскурсій для насельніцтва,
мерапрыемстваў па адраджэнні нацыянальных традыцый і абрадаў. Такая
дзейнасць будзе садзейнічаць актыўнаму далучэнню навучэнцаў
і дарослага насельніцтва ў працэс вывучэння і захавання гістарычнай
спадчыны краю.
Неабходна звярнуць увагу на якасць зместу экспазіцый музея і іх
адпаведнасць сучасным патрабаванням да афармлення.
Актуальна выкарыстоўваць у рабоце музея сучасныя

інфармацыйныя тэхналогіі. Напрыклад, распрацоўваць qr-коды і аўдыё-
гіды, у якіх змяшчаецца інфармацыя аб экспазіцыях музея, асобных

музейных прадметах, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялах;
стварыць электронную базу дадзеных фондаў музея з магчымасцю
пабудовы да іх розных запытаў; сфарміраваць электронныя каталогі, якія
ўключаюць інфармацыю, звязаную з музейнымі прадметамі, архіўныя
дадзеныя, матэрыялы, аб’яднаныя пэўнай тэмай і г.д.
З мэтай папулярызацыі дзейнасці музеяў рэкамендуецца праводзіць
прэзентацыйныя мерапрыемствы на рэгіянальных і рэспубліканскім
узроўнях, а таксама ствараць лакальныя сайты музеяў ці старонкі на
сайтах устаноў адукацыі, асобныя старонкі ў сацыяльных сетках, якія
адлюстроўваюць дзейнасць музея, віртуальныя музеі, выдаваць
промапрадукцыю (буклеты, флаеры, даведнікі і г.д.).
У мінулым навучальным годзе праведзена сістэмная работа па
стварэнні ва ўстановах адукацыі краіны музейных экспазіцый,
прысвечаных генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай
вайны. Звяртаем увагу, што музейная экспазіцыя – гэта дэманстрацыя
музейных прадметаў і навукова-дапаможных матэрыялаў, якія дапоўнены
стэндамі і др. музейным абсталяваннем, адлюстроўваюць тэматычную
інфармацыю, выстаўленыя ў пэўнай паслядоўнасці на пастаяннай аснове
з мэтай раскрыцця пэўнай тэмы.
Разам з тым, работа ў дадзеным напрамку патрабуе далейшага
ўдасканалення, у тым ліку неабходна:
пашырыць музейныя экспазіцыі, якія існуюць ва ўстановах адукацыі
і дапоўніць іх прадметамі музейнага значэння, знойдзенымі ў працэсе
пошукавай і архіўна-даследчай работы;
прытрымлівацца прынцыпаў навуковасці, сістэмнасці
і паслядоўнасці пры пабудове музейнай экспазіцыі;
засяродзіць увагу на раскрыцці ў музейных экспазіцыях тэмы
генацыду на тэрыторыі свайго рэгіёна, малой радзімы з апорай на
гістарычныя факты і мясцовы краязнаўчы матэрыял;

5

выкарыстоўваць матэрыялы музейных экспазіцый пры вывучэнні
адпаведных тэм вучэбных прадметаў і арганізацыі выхаваўчай работы
з навучэнцамі.
Установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, якія з’яўляюцца
метадычнымі цэнтрамі па арганізацыі работы музеяў устаноў адукацыі,
павінны забяспечыць планамерную работу па аказанні метадычнай
дапамогі музеям з улікам дзеючага заканадаўства, абагульненні
перадавога вопыту, правядзенні рэгіянальных мерапрыемстваў па
павышэнні прафесійнага ўзроўню кіроўнікоў музеяў устаноў адукацыі.
Адным з надзённых пытанняў з’яўляецца забеспячэнне якаснай
арганізацыі пашпартызацыі музеяў, выкананне алгарытма адкрыцця
і закрыцця музеяў, уліку музейных фондаў адпаведна вызначаным
нарматыўным прававым дакументам і метадычным рэкамендацыям.
Рэкамендуецца выкарыстоўваць у сваёй рабоце матэрыялы ў дапамогу
кіраўніку музея, якія размешчаны на сайце рэспубліканскага цэнтра
і платформе «Патрыёт.by». На дадзеных інтэрнэт-рэсурсах можна
азнаёміцца з нарматыўнымі, метадычнымі, даведачнымі і іншымі
дакументамі, матэрыяламі пасяджэнняў рэспубліканскага метадычнага
аб’яднання арганізатараў музейнай справы, распрацоўкамі музейных
заняткаў, гульняў і інш.
З мэтай трансляцыі эфектыўнага вопыту ў галіне музейнай
педагогікі ў новым навучальным годзе запланавана правядзенне панарамы
музейнага вопыту «Музеі ўстаноў адукацыі: эфектыўныя практыкі
грамадзянска-патрыятычнага выхавання».
У лістападзе 2023 года адбудзецца традыцыйны рэспубліканскі семінар
для кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі «Музейная педагогіка ў дзейнасці:
культурна-патрыятычнае выхаванне і развіццё нацыянальнай
самасвядомасці навучэнцаў» (г. Наваполацк Віцебскай вобласці).
Улічваючы вышэйзгаданае, з мэтай удасканалення і развіцця работы
музеяў устаноў адукацыі сумесна з зацікаўленымі неабходна забяспечыць:
якасную арганізацыю дзейнасці музеяў/музейных экспазіцый
і выкарыстанне іх патэнцыялу, у тым ліку ў шосты школьны дзень,
вячэрні час, канікулярны перыяд, выключаючы фармальны падыход;
сістэмную работу па папаўненні экспазіцый музеяў устаноў адукацыі
і музейных экспазіцый, унутрымузейнаму ўліку музейных фондаў і іх
захаванасці;
арганізацыю комплекса мерапрыемстваў для павышэння
прафесійнага майстэрства кіраўнікоў музеяў, а таксама па прэзентацыі
дасягненняў у галіне музейнай педагогікі і папулярызацыі дзейнасці
музеяў ва ўстановах адукацыі як адукацыйнай прасторы і рэсурса
ў патрыятычным выхаванні дзяцей і моладзі;

6

укараненне ў практыку музейнай дзейнасці інавацыйных
і інтэрактыўных форм работы ў музеі ўстановы адукацыі і іх трансляцыя;
выкарыстанне магчымасцяў платформы «Патрыёт.by», у тым ліку
размешчаных ў модулях платформы разнастайных матэрыялаў, а таксама
пры правядзенні тэматычных мерапрыемстваў для іх асвятлення
і арганізацыі шырокага кола матываваных і зацікаўленных ўдзельнікаў;
распрацоўку турысцка-экскурсійных праграм з улікам патрабаванняў
узроставых і індывідуальных асаблівасцей навучэнцаў, з уключэннем
у праграмы наведванне музеяў устаноў адукацыі;
стварэнне і пастаяннае абнаўленне сайтаў музеяў, раздзелаў «Музей»
на інтэрнэт-сайтах устаноў адукацыі, сацыяльных старонках;
умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы музеяў устаноў адукацыі,
абнаўленне экспазіцый музеяў устаноў адукацыі ў адпаведнасці
з сучаснымі патрабаваннямі;
кантроль за эфектыўнасцю дзейнасці музеяў устаноў адукацыі.

Скачать документ